Episodes

7 days ago
7 days ago
Сёння на вас чакае сапраўды касмічны выпуск, бо ў гасцях — Цімафей Яўсееў, стваральнік падкаста «Праз космас».
Мы пагаворым пра ўнёсак беларусаў у гісторыю засваення космасу, узгадаем самыя гучныя астранамічныя падзеі апошняга пяцігоддзя і даведаемся, як развіваецца адметны беларускамоўны падкаст «Праз космас». А на салодкае Цімафей падзеліцца захапляльнай гісторыяй пра тое, як паляваў за чароўным паўночным ззяннем у Нарвегіі!
Заварвайце духмяную гарбатку ці гарачую каву — будзе касмічна і цікава!
СПАСЫЛКІ👉 Падкаст "Праз космас": @praz_kosmas 👉 Тэлеграм-канал "Праз космас": https://t.me/Praz_Kosmas👉 Патрымаць Цімафея: https://linktr.ee/praz_kosmas👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
АСТРА-ФАТОГРАФЫ🔹 https://www.instagram.com/viktar_malyshchyts🔹 https://www.instagram.com/dzmitrykananovich🔹 https://www.instagram.com/instaslavik🔹 https://www.instagram.com/gs_astronomy_amateur🔹 https://www.instagram.com/chernik_astronomer
НАВІГАЦЫЯ0:00 Жыццё ў Польшчы і размеркаванасць інфраструктуры1:04 Дзяцінства ў Бялынічах, вучоба ў Магілёве і фрыланс10:52 Кветкавы бізнес у Польшчы16:29 Першая цікавасць да неба32:08 Гісторыя стварэння «Праз космас»41:31 Беларускія касмічныя праекты52:28 Беларусы ў касмічнай гісторыі57:04 Як абіраюцца навіны для падкаста і планы1:09:10 Галоўныя касмічныя падзеі за апошнія пяць гадоў1:09:47 Місія «Артэміда» і гонка паміж ЗША і Кітаем за Месяц1:15:59 Навошта будаваць базы на Месяцы1:25:59 Навошта людзям Марс1:33:11 Тэхналогіі ад SpaceX1:35:31 Місія Europa Clipper і абсерваторыя Веры Рубін1:40:33 Solar Maximum: 11-гадовы цыкл сонечнай актыўнасці1:45:27 Марсіянскі верталёт Ingenuity і бум прыватнага космасу1:54:33 Трэці міжзоркавы аб'ект ATLAS і фэйкі2:01:42 Місія OSIRIS-REx і сонечнае зацьменне2:14:01 Парады па назіранні за знічкамі2:19:59 Паляванне за палярным ззяннем2:35:12 Як назіраць палярнае ззянне ў Польшчы і Беларусі2:36:25 Выкіды каранальнай масы, Бз-індэкс і праграма Aurora Forecast2:40:19 Праблема светлавога забруджвання2:48:45 Тэхнічныя парады для паспяховай здымкі ззяння2:53:22 Касмічны бліц2:55:59 Пра беларускасць3:02:25 Шлях да беларускае мовы3:04:10 Пачуццё беларускасці пад палярным небам Нарвегіі3:06:09 Лёс беларусаў і святло на цёмным небе
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #біблія #пентаквантар

Wednesday Apr 22, 2026
ЦЛ #45 | Поўны разбор «Пентаквантара» - першага беларускага кіберпанка / Арцём Шуканаў
Wednesday Apr 22, 2026
Wednesday Apr 22, 2026
Сёння размаўляем пра тэму, якая для беларускай літаратуры доўгі час была сапраўднай экзотыкай — маштабную навуковую фантастыку і кіберпанк. У гасьцях праграміст і аўтар бадай што лепшай сучаснай беларускай фантастыкі «Пентаквантар» — Арцём Шуканаў.
Мы паглыбімся ў свет, дзе штучны інтэлект эвалюцыянаваў у «Іэлаў» — асобаў з высокім маральным складнікам, якія катэгарычна адмаўляюцца называцца проста інтэлектам. Пагаворым пра тое, чаму на стварэнне кнігі сышло 10 гадоў, як працуюць «коблерныя» працэсары на аснове хімічных рэакцый і што такое тэхнаэмпатыя — калі чалавек адчувае складаны механізм як працяг уласнага цела. Даведаемся, чаму Арцём прынцыпова адмовіўся ад выкарыстання ШІ пры напісанні тэксту і стварэнні вокладкі, як сацыяльныя танцы сталі кодам для вылічальных ядраў і ці сапраўды ў нас, беларусаў, «цёмны лёс».
Налівайце гарбату, сядайце зручней — будзе тэхнічна, гуманістычна і вельмі цікава!
СПАСЫЛКІ👉 Антон ў твітары: https://x.com/daphnis_nerii/👉 Дзе набыць Пентаквантар: https://x.com/daphnis_nerii/status/1986004625707946239👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
НАВІГАЦЫЯ0:00 Уступ: чаму «Пентаквантар» чытаецца з задавальненнем 5:08 Знаёмства з Арцёмам Шуканавым9:30 Гісторыя напісання: 10 гадоў працы над кнігай 10:51 Як «Ла-Ла Лэнд» паўплываў на твор і планы на працяг - «Гексаквантар»21:58 Чаму Арцём прынцыпова не выкарыстоўваў ШІ нават для вокладкі 35:03 Геаграфія свету: Менск-3, Інтэрмарыум і Японія 45:52 Разбор арганізацый сусвету50:50 Што такое Іэлы і чаму яны вышэй за «штучны інтэлект» 58:46 Танец як мадальнасць і ключ да разумення асобы Іэлаў 1:02:07 Коблерныя працэсары: вылічальная магутнасць у 15 пікалітрах 1:12:48 Пераход у «хмару» і выхад з фізічных целаў 1:38:40 Мэматычнае навучанне: як мемы закладаюць інтуіцыю 1:49:28 Касмічныя баржы, амішы і эканоміка рэсурсаў 1:54:58 Праект «Больц»: квантавы кампутар у Гіпервойдзе 2:09:50 Фінальная бітва на планеце Джуніпэр 2:20:05 Беларуская мова: чаму кніга стала выключнай падзеяй 2:25:19 Ці цёмны лёс у беларусаў?
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #біблія #пентаквантар

Friday Apr 17, 2026
ШІЛ #4 | УСЯ БАЗА праграмавання з ШІ / Красавік 2026
Friday Apr 17, 2026
Friday Apr 17, 2026
Вітаю вас у чарговым выпуску рубрыкі «ШІ-лаба», у межах якой я распавядаю пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту!
Сёння прадстаўляю вам запіс маёй лекцыі для адной буйной IT-кампаніі, у якой я ад А да Я распавядаю пра стан праграмавання з ШІ на красавік 2026 года — з тэорыяй, гістарычнымі фактамі і практыкай. Гэты выпуск разлічаны найперш на праграмістаў, але, думаю, будзе часткова карысны і аматарам ШІ. Прыемнага прагляду і праслухоўвання!
СПАСЫЛКІ👉 Прэзентацыя з выпуска: https://docs.google.com/presentation/d/1TrnhPa9ORIlqXDr4g8HRG7lLI4sTBU-bb-9K3qhubFw/edit?usp=sharing👉 Збор на аплату хостынгу для канала: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support
НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ1:52 Базы праграмавання са ШІ ў 2026 годзе2:44 Хто такі Аляксей Картыннік: itbeard.com і беларускамоўныя падкасты5:37 Тэорыя: што такое інтэлект і як вучыцца ШІ11:04 Нейрасеткі — гэта не ШІ? Разбіраемся ў тэрмінах і маркетынгу13:56 Гісторыя ШІ: ад алгарытмаў Аль-Харэзмі да Ады Лаўлайс16:48 Алан Цюрынг, архітэктура Фон Неймана і першыя вылічальныя сістэмы19:23 Станаўленне Data Science і «бацькі» сучаснага ШІ22:03 Гонка за AGI і ASI: чаму ўсе хочуць замяніць чалавека26:34 Геапалітыка ШІ: ЗША, Кітай і «забараняючы» AI Act у Еўропе30:21 Агляд вендараў ЗША: OpenAI, Anthropic, Google і xAI (Grok)35:13 Кітайскія мадэлі: чаму DeepSeek і Qwen захапілі свет38:45 Беларускі след у сусветным штучным інтэлекце42:08 Пытанні з залы: пра вагі (weights), файл-мадэлі і кошт навучання48:11 ТОП-3 мадэлі для кода: Claude 4.6 Opus, GPT 5.4 і Gemini 3.154:04 Бэнчмаркі і Chatbot Arena: як зразумець, хто лепей праграмуе1:01:19 Агляд AI-First IDE: Cursor, Windsurf, Antigravity і кітайскі Qoder1:08:44 Тэрмінальныя асістэнты (Warp) і PR-агенты для аўтаматызацыі GitHub1:15:37 Прамт-інжынірынг памёр? Пераходзім да кантэкст-інжынірынгу1:19:12 Spec Driven Development (SDD): MD-файлы як інструкцыі для агентаў1:25:28 Усё пра кантэкст: механізм Attention, токены і прычыны галюцынацый1:33:08 Пяць узроўняў працы са ШІ: ад аўтадапаўнення да бэкграўнд-агентаў1:39:10 Model Context Protocol (MCP) — новы стандарт інтэграцый ад Anthropic1:41:58 Сабагенты і скілы: распаралельванне задач унутры чата1:45:17 Праграмаванне голасам: інструменты EVY.app і Whisper Flow1:48:01 ШІ ў браўзерах: як Arc Browser дапамагае чытаць дакументацыю1:50:02 Майстар-клас па Cursor: рэжымы Ask, Plan і Agent1:59:56 Мадэлі, якія «думаюць» (Thinking effort): як працуе Max Mode2:05:35 Індыксацыя праекта і падключэнне знешняй дакументацыі ў Cursor2:10:32 Бяспека: рызыкі агентаў, уразлівасці бібліятэк і ШІ-вірусы2:18:03 Як бяспечна ўкараніць ШІ ў кампанію: сертыфікацыя SOC 2
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #шілаба #праграмаванне

Tuesday Feb 10, 2026
Tuesday Feb 10, 2026
Сёння размаўляем пра тэму, якая стагоддзямі выклікае спрэчкі, захапленне і тысячы пытанняў - біблейскую гісторыю. Адразу прызнаюся: я як вядучы ў гэтай тэме зусім не эксперт (мякка кажучы). Таму маё заданне сёння - задаваць "сорамныя" пытанні і спрабаваць не заблытацца ў запаветах, пакуль нашая госця будзе ратаваць выпуск сваімі ведамі. І гэта не проста госця - гэта падкастэрка і кандыдатка гістарычных навук, якая абараніла дысертацыю па гісторыі старажытных габрэяў і ведае пра Стары Запавет літаральна ўсё - Ганна Дзягель.
Мы паглыбімся ў свет бібліістыкі і паспрабуем зразумець, як навуковы падыход суіснуе з верай і ці магчыма быць аб’ектыўным, вывучаючы свяшчэнныя тэксты. Пагаворым пра тое, чаму Біблія - геніяльная літаратура, як яе збіралі, чаму Стары Запавет такі вялікі, а Новы - такі канцэнтраваны, і чым паміж сабой падобныя рэлігіі свету.
Налівайце гарбату, сядайце зручней - будзе цікава!
НАВІГАЦЫЯ0:00 Ці можа вернік быць аб'ектыўным даследчыкам рэлігіі?10:05 Супярэчнасці паміж Бібліяй і навукай: узрост чалавецтва і Зямлі 13:24 Эвалюцыя светапоглядаў: міфалагічны, рэлігійны і навуковы 15:40 Народная Біблія: чаму Маісей пераводзіў яўрэяў праз Заходнюю Дзвіну? 22:17 Крыніцазнаўства: як пазабіблейскія тэксты пацвярджаюць Біблію 27:37 Міф пра Біблію як самую старажытную кнігу33:21 Пачатак выпуска. Прадстаўленне 36:03 Што такое біблейская гісторыя? 38:37 "Габрэі" ці "яўрэі": як правільна па-беларуску? 40:34 Традыцыйная яўрэйская адукацыя: хедэр, бар-міцва і іешыва 44:31 Чаму рэлігійнае жыццё яўрэяў пабудавана вакол тэксту? 48:11 Іўдаізм як нацыянальная рэлігія і канцэпцыя "Бога месца" 54:28 Біблеістыка59:51 Гісторыка-крытычны метад і арганізаваны скептыцызм 1:06:54 Што з'яўляецца гістарычнай крыніцай і ці лічыцца ёю Біблія? 1:12:58 Склад Бібліі: Стары Запавет, Новы Запавет і Танах 1:16:44 "Песня песняў" Саламона: эратычная паэзія ў каноне 1:23:32 Што за разбурэнне Першага храма1:40:24 Хасідызм: новы накірунак іўдаізму з тэрыторыі Беларусі і Украіны 1:42:47 Новы Запавет: універсалізм апостала Паўла 1:45:51 Калі насамрэч нарадзіўся і жыў гістарычны Ісус? 1:49:47 Чаму ў Рымскай імперыі пераследавалі хрысціян?1:56:30 Месіянскія ідэі ў іўдаізме: вызваліцель з роду Давіда 2:07:22 Паняцце "неканона": што не ўвайшло ў афіцыйную Біблію2:12:12 Што такое апокрыфы і чаму іх называюць «таемнымі ведамі»? 2:14:27 Ці можна верыць перакладам Бібліі? 2:28:40 Розніца ў канонах праваслаўных і каталікоў2:30:45 Біблейская археалогія: пошукі Ноевага каўчэга і рэальныя раскопкі 2:38:11 Сувязь іслама з іўдаізмам і хрысціянствам 2:42:47 Ці ёсць сувязь паміж Бібліяй і ўсходнімі рэлігіямі (будызм, індуізм)? 2:49:53 Ці існавала Вавілонская вежа насамрэч? 2:53:32 Адам і Ева2:55:24 Юда і Іуда3:02:11 Ці праўда, што Біблію пастаянна перапісвалі ў палітычных мэтах? 3:04:44 Актуальная біблейская крытыка: каго чытаць сёння? 3:10:40 Чаму мы ведаем «пра Біблію», але не чытаем саму Біблію? 3:14:02 З якіх кніг лепш пачаць знаёмства з Бібліяй свецкаму чалавеку? 3:20:01 Гісторыя Ганны: як дзяўчынка з вёскі зацікавілася старажытнымі габрэямі 3:27:11 Шлях да беларускай мовы і асаблівасці заходнепалескай гаворкі 3:30:54 Што такое быць беларусам3:38:01 Ці цёмны лёс у беларусаў?
СПАСЫЛКІ👉 Падкаст "Так склалася гістарычна": https://www.youtube.com/channel/UCJXyczqGVhTux0CRnB6O2Ww👉 Плэйліст з выпускамі падкаста "Так склалася гістарычна" пра рэлігію: https://youtube.com/playlist?list=PLKMH6Y8k0JI5YBRYpde-5Wp6pDcNCgoPh&si=wcTGANAgO74TfIOm👉 Выпуск падкаста "Так склалася гістарычна" пра іўрыт: https://youtu.be/-Mav_h9wojc?si=qvyNgNx35ytS6T1V👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #біблія #біблеістыка

Sunday Feb 01, 2026
Sunday Feb 01, 2026
Сёньня мы паглыбляемся ў закуліссі беларускае агучкі, а правадыром у гэты сьвет стане спадар Вожык. Даведаемся ў Аляксея, як настаўнік нямецкай мовы прыйшоў да дубляжу «Какаінавага мядзьведзя» ды «Баброў-зомбі», і ці рэальна зарабляць грошыкі у гэтай сфэры. Абмяркуем фэномэн «Кінаконг» і разьвіцьцё суполкі, пагаворым пра пірацтва як акт любові да роднага, адсутнасьць беларускай мовы на Netflix і ці варта шукаць ветрў у полі афіцыйных сэрвісаў. Ну і канешне, будзем шмат размаўляць пра тэхнічны бок: як пачаць агучваць, якое абсталяваньне і софт патрэбныя, колькі гэта каштуе грошай і часу.
НАВІГАЦЫЯ0:00 Разагрэў 3:43 Знаёмства13:32 Чаму абраў менавіта гумарыстычны кірунак18:57 Гісторыя беларускай агучкі30:38 Чаму агучвальшчыкі дзеляцца на суполкі 33:31 Супрацоўніцтва з прафесійнымі акторамі 38:35 Аднагалосая, двухгалосая і шматгалосая агучка: у чым розніца 41:24 Як адбываецца працэс запісу і мантажу44:02 Дубляж супраць закадравай агучкі 46:44 Праца перакладчыка: як укласці тэкст у таймінгі 50:11 Дзе глядзець беларускую агучку 56:49 Чаму беларускай агучкі няма на папулярных пірацкіх сайтах 59:48 Шлях на Netflix: чаму гэта амаль немагчыма для беларусаў 1:04:02 Балючае пытанне аўтарскага права 1:12:21 Чым агучка кніг адрозніваецца ад кінаагучкі 1:16:46 Ці трэба быць філолагам, каб добра агучваць? 1:20:30 Як стаць «даберам»: з чаго пачаць і які софт патрэбен 1:25:51 Тэхнічны працэс: апрацоўка голасу, кампрэсія і эквалайзер 1:29:56 Што такое «дакінг» і як выразаць голас з арыгінала праз ШІ 1:37:21 Жалеззе: мікрафоны і навушнікі 1:54:13 Колькі каштуе праца прафесійнага перакладчыка1:57:22 Размеркаванне роляў у шматгалосцы2:11:16 Колькі атрымліваюць даберы і чаму перакладчыкі заўсёды ў «шакаладзе»2:16:15 Колькі каштуе агучка2:19:15 Будучыня агучкі і пагроза ад штучнага інтэлекту2:28:06 Наркамаўка ці Тарашкевіца?2:41:03 Мара Вожыка2:43:31 Найлепшыя беларускія агучвальшчыкі2:46:36 ТОП фільмаў па-беларуску2:49:45 Рубрыка «PG P_rn»: пра п_рнапародыі і «Олафа-млынара».2:54:55 Ці будзе беларуская агучка «50 адценняў шэрага»?.3:01:24 Пра пераход на беларускую мову3:10:09 Што такое такое быць беларусам?3:16:57 Ці цёмны лёс у беларусаў?
СПАСЫЛКІ👉 Канал Вожыка: @vozh_voice 👉 Канал CIKAVINKA: @cikavinka 👉 Першы Гікаўскі: @piersyhikauski 👉 Гайд па агучцы ад Вожыка: https://hill-motion-877.notion.site/19250ec4b34c80108298e331dfec8fad?pvs=74👉 Падтрымаць Вожыка: https://linktr.ee/vozhyk👉 Падтрымаць Цёмны Лёс: https://itbeard.com/support
ДЗЕ ГЛЯДЕЦЬ БЕЛАРУСКАЕ🔸 Belmult: https://belmult.online🔸 Чытанка на ноч: https://t.me/night_readings_s_s🔸 Кінакіпа: https://kinakipa.site🔸 Screenka: https://screenka.com🔸 Baravik: https://baravik.org🔸 Anibel: https://anibel.net🔸 Лагодны Цмок: https://la-cmok.me
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #агучка #вожык

Monday Jan 19, 2026
ШІЛ #3 | Ад OpenAI да Perplexity: Галоўныя ШІ-кампаніі і беларускі след
Monday Jan 19, 2026
Monday Jan 19, 2026
Вітаю вас у чарговым выпуску рубрыкі «ШІ-лаба», у межах якой я распавядаю пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту!
Сёння разбярэмся з «Пантэонам штучнага інтэлекту»: абмяркуем вялікую тройку з ЗША (OpenAI, Anthropic, Google DeepMind), сакрэты поспеху кітайскіх DeepSeek і Z.ai, а таксама еўрапейскі гонар — Mistral і Hugging Face. Даведаемся, хто робіць жалеза для ШІ і будуе робатаў, прааналізуем, чаму Расея і Беларусь плятуцца ў хвасце сусветных рэйтынгаў, пагаворым пра знакамітых і ўплывовых людзей і паспрабуем знайсці беларусаў, якія змяняюць свет!
СПАСЫЛКІ👉 Збор на аплату хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support🔸 Каласы пад сярпом ШІ: https://youtube.com/@UCSO8xV9As73w8Zr3K5PHqZA 🔸 Беларускі ШІ: https://t.me/belarusai🔸 Канал Кірыла Валошына: https://t.me/by_startups🔸 BelGLUE: https://aclanthology.org/2025.acl-long.25🔸 Калонка Holas: https://www.holas.ai🔸 Дапамагчы стварыць беларускую версыю HumanityLastExam: https://sophisticated-question-answering-human-baseline.streamlit.app/?id=random10🔸 Даследванне Оксфардскага універсытэта: https://oxfordinsights.com/ai-readiness/government-ai-readiness-index-2025🔸 Пастанаўленне "Лічбавая Беларусь": https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22500793
НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ: навошта ведаць «базу» 6:12 Геапалітыка ШІ: ЗША, Кітай і Еўропа 7:21 OpenAI: лідар рынку і пытанне «адкрытасці» 10:25 Anthropic: выхадцы з OpenAI і этычны ШІ 12:38 Google DeepMind: навука, Gemini і Нобелеўская прэмія 14:41 Meta і xAI15:47 Кітай: BAT (Baidu, Alibaba, Tencent) і фенамен DeepSeek 18:22 Z.ai19:55 Іншыя кітайскія гульцы21:03 Еўропа: Mistral AI і рэгуляванне22:15 Hugging Face — галоўная бібліятэка для ШІ 23:05 Што ў Расіі: ізаляцыя і ваенныя робаты 26:27 Дзяржаўны падыход у Беларусі: нізкія рэйтынгі і новая праграма 32:16 Беларуская навуковая супольнасць: бэнчмаркі BelGLUE і Humanity's Last Exam 34:07 Беларускі сінтэз маўлення і праект Donar.by 36:22 «Голас» — беларускамоўная разумная калонка 37:35 Жалеза: гегемонія Nvidia і канкурэнты (Google, Amazon, AMD) 40:38 Робататэхніка: Boston Dynamics, Figure AI, Tesla, Unitree 42:56 Пра Cursor 43:52 Пошук будучыні: Perplexity 44:27 Графіка: Stability AI і Midjourney 45:23 «Хросныя бацькі» ШІ (Бенжыа, ЛеКун, Хінтан) 51:14 «Хросная маці» ШІ: Фей-Фей Лі і World Labs 52:52 Каманда OpenAI (былая і цяперашняя): Альтман, Брокман, Мураці, Суцкевер 56:08 Андрэй Карпаты — галоўны папулярызатар 57:02 Дарыё Амадэй (Anthropic) і Дэміс Хасабіс (DeepMind) 58:32 Маск, Цукерберг і Джэнсан Хуанг (Nvidia) 1:00:02 Ліза Су (AMD) — сваячка кіраўніка Nvidia? 1:01:08 Беларусы ў сусветным ШІ: Дзяніс Ярац і поспех Perplexity 1:04:05 Стваральнікі MSQRD Яўген Неўгень і Сяргей Ганчар, іх новы праект Aimation 1:05:58 Пра канал Кірыла Валошына1:06:53 Заключэнне
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #шілаба #пантэон

Wednesday Jan 14, 2026
Wednesday Jan 14, 2026
Сёння ў нас вялікая і ўтульная размова пра ўнутраную кухню Вікіпедыі: як працуюць адміністратары, хто такія сцюарды, чаму існуюць дзве беларускія версіі энцыклапедыі (і ці варта іх аб’ядноўваць) і як скончылася вайна правак «Беларусь» супраць «Белоруссия» ў ру-вікі. Абмяркуем валанцёрства ў OpenStreetMap: навошта маляваць карты Афрыкі і чым гэта круцей за Google Maps. Пагаворым пра тое, навошта перакладаць гульні і софт на беларускую мову, ці дапамагаюць у гэтым вялікія моўныя мадэлі і чаму ШІ ўсё яшчэ не спраўляецца з паэзіяй. А яшчэ — пра будучыню беларускай лацінкі, чаму за мяжой размаўляць па-беларуску прасцей, чым дома, і чаму ў беларусаў насамрэч зусім не цёмны лёс.
Распавядаць пра ўсё гэта будзе Аляксандр Клюеў, адміністратар беларускай Вікіпедыі, праграміст, перакладчык і студэнт беларускай філолагіі ва ўніверсітэце Адама Міцкевіча, што ў Познані, Польшча.
СПАСЫЛКІ👉 Збор на аплату хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support👉 Сайт Аляксандра: https://plagamedicum.github.io🔸 Выпуск пра пераклад Balduru's Gate III: https://youtu.be/rI_QUVMO7JQ🔸 Выпуск пра Эсперанта: https://youtu.be/LldBmmvBFes🔸 OSTIS AI: https://github.com/ostis-ai
НАВІГАЦЫЯ0:00 Вяртанне падкаста «Цёмны лёс» 1:05 Пра госця2:43 Дапамога каналу5:50 Гісторыя нікнэйма6:54 Біяграфія: Віцебск, мары пра археалогію і стварэнне гульняў 10:23 Паступленне ў БДУІР: чаму менавіта штучны інтэлект? 13:36 Вучоба: тэхналогія OSTIS, Prolog і камп'ютарнае мовазнаўства 22:46 Падзеі 2020 года: стварэнне стачкама, затрыманне і адлічэнне 26:07 Пераезд у Польшчу30:36 Універсітэт Адама Міцкевіча40:33 Навошта палякам беларуская філалогія? 46:24 Чый Адам Міцкевіч? 49:25 Шлях у Вікіпедыю: ад чытача да адміністратара 56:20 Рэпрэсіі супраць вікіпедыстаў і крызіс адміністратараў 1:00:42 Як працуе Вікіпедыя1:02:04 Прынцып «Правіць можа кожны» і чаму гэта не зусім праўда1:06:40 Дагледжаныя і недагледжаныя версіі артыкулаў 1:11:15 Вандалізм: хто і як хутка яго прыбірае 1:15:00 Што такое «пясочніца» і як ствараць новыя артыкулы 1:19:55 Як дасягаецца кансэнсус і вырашаюцца спрэчкі 1:21:42 Сцюарды, Мета-вікі і глабальнае кіраванне 1:28:30 Тэхнічны бок: MediaWiki, фонд Wikimedia і законы ЗША1:38:35 Стварэнне беларускай Вікіпедыі 1:45:54 Чаму існуюць дзве беларускія Вікіпедыі1:51:38 Пра «акадэмічны» і «класічны» правапіс 1:57:46 Фанетыка супраць марфалогіі: як мы пішам і чуем 2:05:24 Палітычная афарбоўка розных версій Вікіпедыі 2:13:47 Супрацоўніцтва паміж раздзеламі2:19:50 Ці магчымае аб'яднанне дзвюх Вікіпедый? 2:22:00 Нейтральнасць і крыніцы: што рабіць з дзяржаўнымі СМІ 2:33:40 «Беларусь» vs «Белоруссия»: гісторыя вайны правак 2:45:06 Чаму выкладчыкі не любяць Вікіпедыю2:52:42 Артыкулы за грошы і піяр 2:56:55 Чаму не варта пісаць артыкул пра самога сябе 3:01:30 Што матывуе валанцёрыць і траціць час на Вікіпедыю 3:05:50 З чаго пачаць рэдагаваць 3:09:34 Гісторыя пераходу на беларускую мову 3:14:21 Будучыня беларускай лацінкі 3:21:03 Пераклады праграм, гульняў і выкарыстанне ШІ3:35:50 Валанцёрства ў OpenStreetMap3:51:21 База беларускіх IT-тэрмінаў і праблема ўніфікацыі 4:02:14 Чаму ў Беларусі сорамна гаварыць па-беларуску, а за мяжой — не 4:19:32 Ці цёмны лёс у беларусаў? 4:23:14 Улюбёнае слова
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #вікіпедыя #мова

Monday Jan 12, 2026
Monday Jan 12, 2026
Вітанкі, даўно не чуліся! Сёння мы разам з Сашам Гойшыкам падарожнічаем праз яго трохгадовую кругасветку: ад вучобы ў Салігорску і жыцця ў Вроцлаве — да прыгод у Афганістане, Венесуэле і Паўднёвай Амерыцы. Саша дзеліцца гісторыямі пра допыты талібамі, сустрэчы з мусульманамі, беларусамі ў розных кутках свету — ад Новай Зеландыі і Аўстраліі да Арабскіх Эміратаў і Ганконга. Мы абмяркоўваем падрыхтоўку да падарожжаў, рызыкі і нечаканыя сітуацыі, культуру каўчсёрфінгу, а таксама разважаем, што значыць быць беларусам за мяжой і ці сапраўды наш лёс такі цёмны.
НАВІГАЦЫЯ0:00 Едзем 1:21 Прыехалі! 6:33 Пра адукацыю: Салігорск — Вроцлаў 16:15 Вяртанне ў Польшчу 20:30 Калі і як з’явілася мара пра кругасветнае падарожжа 22:22 Пра падрыхтоўку да вандроўкі 30:36 Як Сашу абрабавала паліцыя ў Венесуэле 38:40 Допыт у афганскім Талібане 56:21 Кандагарская тэкстыльная фабрыка 1:00:55 Як Сашу прымушалі прыняць іслам 1:08:03 Блогеры ў Афганістане 1:11:22 Як заставацца на сувязі і дзе хаваць грошы 1:18:20 Пра правы кіроўцы 1:20:15 Як вывучыць іспанскую за некалькі тыдняў 1:25:35 Скутар на 22 тысячы кіламетраў 1:28:42 Чаму так мала Паўднёвай Амерыкі 1:30:35 Пра Гватэмалу 1:31:55 Пра стасункі і сяброўства 1:37:55 “Цікавыя” беларусы Арабскіх Эміратаў 1:41:43 Як абіраць людзей у вандроўках і пра культуру каўчсёрфінгу 1:44:09 Гісторыя з Ганконга 1:48:33 Каўчсёрфінг не для інтравертаў? 1:53:11 Беларусы Новай Зеландыі і гісторыя з беларускамоўным хлопчыкам 1:55:25 Што з Афрыкай і якія планы 1:57:00 Пра выступы і кнігу 1:59:05 Беларусы Аўстраліі 2:03:35 Ці можна быць беларусам па-за Беларуссю 2:10:37 Ці лёгка быць беларусам за мяжой 2:13:25 Не самая лепшая Еўропа 2:19:58 Хто такія Беларусы 2:21:56 Ці цёмны лёс у беларусаў
СПАСЫЛКІ🔸 Падтрымаць Цёмны Лёс: https://itbeard.com/support🔸 Наш тэлеграм-канал: https://t.me/ciomnylos🔸 Аудыё-версія: https://ciomnylos.itbeard.com🔸 Відэа-версія: https://youtube.com/@ciomnylos🔸 Падтрымаць Сашу: https://buymeacoffee.com/valacuga🔸 Саша ў FB: https://www.facebook.com/zaza.gashek🔸 Саша ў Instagram: https://www.instagram.com/alex_valacuga🔸 Артыкулы Сашы на Белсаце: https://belsat.eu/87259660/alyaksandr-gojshyk🔸 Артыкулы Сашы на Люстэрцы: news.zerkalo.io/search/?str=гойшик🔸 Увесь маршрут вакол света: https://www.travellerspoint.com/map/#/trip/1531252
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos🔻 Падтрымаць канал: https://itbeard.com/support
#цёмнылёс #ваколсвету #сашагойшык




