
Aug 18, 2026
ЦЛ #47 | Як уладкаваны сьвет палітычнага кансалтынгу і што каштуе "спакой" / Арцём Шрайбман
Сёньня паглыбляемся ў закуліссе палітычнай аналітыкі разам з Арцёмам Шрайбманам. Даведаемся, як школьны алімпіяднік па грамадазнаўстве з Гомля прайшоў шлях ад хардкорнага рэпарцёрства і вострых інтэрв’ю да магістратуры ў Лондане і ўласнага аналітычнага агенцтва. Абмяркуем, чым насамрэч палітолаг адрозьніваецца ад сацыёлага ці медыйнага каментатара, чаму прадказваць будучыню на 100% - гэта шарлатанства і як не трапіць у пастку wishful thinking ды эха-камер. Пагаворым пра палітычны кансалтынг для заходніх амбасадаў, прымяненьне ШІ ў працы з тэкстамі, а таксама пра тое, чаму беларуская палітыка неверагодна валатыльная. Ну і, канешне, закранем тэмы беларускасьці, выбару мовы для праектаў і пошуку сьвятла ў нашым супольным лёсе.
Заварвайце любімую гарбатку ці каву - і пагналі разьбірацца!
СПАСЫЛКІ
🔹 Арцём у Твітары: https://x.com/A_Shraibman
🔹 ТГ-канал Арйёма : https://t.me/shraibman
ПАДТРЫМАЦЬ ПАДКАСТ
👉 Аплата хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
👉 Падзякаваць: https://itbeard.com/support
НАВІГАЦЫЯ
0:00 Уступ
1:10 Бабарыка, Караткевіч і прафесійная этыка
5:15 Палітычны аналітык vs журналіст: канфлікт інтарэсаў
7:14 Як Арцём прыйшоў у прафесію
16:47 Колькасныя vs якасныя метады ў паліталогіі
20:30 Хто такі Арцём: палітолаг, аглядальнік ці аналітык?
26:30 Афіцыйны пачатак выпуску
27:56 Дзяцінства ў Гомлі, алімпіяды і паступленьне на ФМА
34:32 Магістратура ў Лондане і чаму Арцём вярнуўся
41:28 Sense Analytics і Цэнтар Карнэгі
44:19 Палітычны кансалтынг для заходнікаў і дыстанцыя ад дэмакратычных сілаў
47:38 Аб’ектыўнасьць у эміграцыі: «рэцэптура» vs «дыягностыка»
54:02 Што такое палітыка, паліталогія і сацыялогія
56:49 Чым праца аналітыка адрозьніваецца ад журналістыкі
1:00:11 Аб’ект аналізу: унутраная і зьнешняя палітыка Беларусі
1:02:06 Аналітычныя бюлетэні і policy papers
1:06:56 Чаму нельга верыць прагнозам са 100%-й упэўненасьцю
1:08:16 «Я прадаю ня веды, а адчуваньне ўпэўненасьці»
1:10:07 Валатыльнасьць беларускай палітыкі і глабальныя зьменныя
1:15:18 Як выглядае звычайны працоўны дзень Арцёма
1:20:41 ШІ ў аналітыцы
1:29:26 Колькі ў Беларусі незалежных аналітыкаў і як гэта манетызуецца
1:36:20 Памылкі ў працы
1:42:19 Рызыкі прафесіі
1:46:26 Якасьці добрага аналітыка
1:49:48 Папулярызацыя палітыкі: чаму Арцём не імкнецца да масавасьці
1:55:42 Ці варта сёньня станавіцца палітычным аналітыкам?
1:59:44 Беларуская мова, ідэнтычнасьць і два падыходы да папулярызацыі
2:06:08 Палескія карані і стаўленьне да пераходу на беларускую мову
2:10:35 Мова як палітычны інструмэнт
2:14:02 Хто такія беларусы
2:17:46 Улюбёныя словы
2:18:48 Які лёс у беларусаў
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos
🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com
🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos
🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #паліталогія #шрайбман





No comments yet. Be the first to say something!