
Tuesday Feb 10, 2026
ЦЛ #44 | Сорамныя пытанні пра Біблію навукоўцы: Пяцікніжжа, існаванне Ісуса, Маісей на Дзвіне
Сёння размаўляем пра тэму, якая стагоддзямі выклікае спрэчкі, захапленне і тысячы пытанняў - біблейскую гісторыю. Адразу прызнаюся: я як вядучы ў гэтай тэме зусім не эксперт (мякка кажучы). Таму маё заданне сёння - задаваць "сорамныя" пытанні і спрабаваць не заблытацца ў запаветах, пакуль нашая госця будзе ратаваць выпуск сваімі ведамі. І гэта не проста госця - гэта падкастэрка і кандыдатка гістарычных навук, якая абараніла дысертацыю па гісторыі старажытных габрэяў і ведае пра Стары Запавет літаральна ўсё - Ганна Дзягель.
Мы паглыбімся ў свет бібліістыкі і паспрабуем зразумець, як навуковы падыход суіснуе з верай і ці магчыма быць аб’ектыўным, вывучаючы свяшчэнныя тэксты. Пагаворым пра тое, чаму Біблія - геніяльная літаратура, як яе збіралі, чаму Стары Запавет такі вялікі, а Новы - такі канцэнтраваны, і чым паміж сабой падобныя рэлігіі свету.
Налівайце гарбату, сядайце зручней - будзе цікава!
НАВІГАЦЫЯ
0:00 Ці можа вернік быць аб'ектыўным даследчыкам рэлігіі?
10:05 Супярэчнасці паміж Бібліяй і навукай: узрост чалавецтва і Зямлі
13:24 Эвалюцыя светапоглядаў: міфалагічны, рэлігійны і навуковы
15:40 Народная Біблія: чаму Маісей пераводзіў яўрэяў праз Заходнюю Дзвіну?
22:17 Крыніцазнаўства: як пазабіблейскія тэксты пацвярджаюць Біблію
27:37 Міф пра Біблію як самую старажытную кнігу
33:21 Пачатак выпуска. Прадстаўленне
36:03 Што такое біблейская гісторыя?
38:37 "Габрэі" ці "яўрэі": як правільна па-беларуску?
40:34 Традыцыйная яўрэйская адукацыя: хедэр, бар-міцва і іешыва
44:31 Чаму рэлігійнае жыццё яўрэяў пабудавана вакол тэксту?
48:11 Іўдаізм як нацыянальная рэлігія і канцэпцыя "Бога месца"
54:28 Біблеістыка
59:51 Гісторыка-крытычны метад і арганізаваны скептыцызм
1:06:54 Што з'яўляецца гістарычнай крыніцай і ці лічыцца ёю Біблія?
1:12:58 Склад Бібліі: Стары Запавет, Новы Запавет і Танах
1:16:44 "Песня песняў" Саламона: эратычная паэзія ў каноне
1:23:32 Што за разбурэнне Першага храма
1:40:24 Хасідызм: новы накірунак іўдаізму з тэрыторыі Беларусі і Украіны
1:42:47 Новы Запавет: універсалізм апостала Паўла
1:45:51 Калі насамрэч нарадзіўся і жыў гістарычны Ісус?
1:49:47 Чаму ў Рымскай імперыі пераследавалі хрысціян?
1:56:30 Месіянскія ідэі ў іўдаізме: вызваліцель з роду Давіда
2:07:22 Паняцце "неканона": што не ўвайшло ў афіцыйную Біблію
2:12:12 Што такое апокрыфы і чаму іх называюць «таемнымі ведамі»?
2:14:27 Ці можна верыць перакладам Бібліі?
2:28:40 Розніца ў канонах праваслаўных і каталікоў
2:30:45 Біблейская археалогія: пошукі Ноевага каўчэга і рэальныя раскопкі
2:38:11 Сувязь іслама з іўдаізмам і хрысціянствам
2:42:47 Ці ёсць сувязь паміж Бібліяй і ўсходнімі рэлігіямі (будызм, індуізм)?
2:49:53 Ці існавала Вавілонская вежа насамрэч?
2:53:32 Адам і Ева
2:55:24 Юда і Іуда
3:02:11 Ці праўда, што Біблію пастаянна перапісвалі ў палітычных мэтах?
3:04:44 Актуальная біблейская крытыка: каго чытаць сёння?
3:10:40 Чаму мы ведаем «пра Біблію», але не чытаем саму Біблію?
3:14:02 З якіх кніг лепш пачаць знаёмства з Бібліяй свецкаму чалавеку?
3:20:01 Гісторыя Ганны: як дзяўчынка з вёскі зацікавілася старажытнымі габрэямі
3:27:11 Шлях да беларускай мовы і асаблівасці заходнепалескай гаворкі
3:30:54 Што такое быць беларусам
3:38:01 Ці цёмны лёс у беларусаў?
СПАСЫЛКІ
👉 Падкаст "Так склалася гістарычна": https://www.youtube.com/channel/UCJXyczqGVhTux0CRnB6O2Ww
👉 Плэйліст з выпускамі падкаста "Так склалася гістарычна" пра рэлігію: https://youtube.com/playlist?list=PLKMH6Y8k0JI5YBRYpde-5Wp6pDcNCgoPh&si=wcTGANAgO74TfIOm
👉 Выпуск падкаста "Так склалася гістарычна" пра іўрыт: https://youtu.be/-Mav_h9wojc?si=qvyNgNx35ytS6T1V
👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos
🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com
🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos
🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #біблія #біблеістыка





No comments yet. Be the first to say something!